Прэзідэнт зацвердзіў максімальна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Згодна з указам, паніжаныя 6 камунальных тарыфаў. Так, менш трэба будзе плаціць за ваду і каналізацыю. Упершыню ўстаноўлены і лімітавы тарыф на тэхнічнае абслугоўванне дамафонаў і кодавых дзвярэй. Гэта 9 тысяч 100 рублёў з кожнай кватэры. Змененыя падыходы да аплаты за святло і ўборку ў пад"ездзе, а таксама за карыстаннем ліфтам. Зараз кошт залежыць не ад квадратных метраў, а ад колькасці прапісаных жыхароў.
Плата за камунальныя паслугі на кожнага прапісанага не павінна перавышаць устаноўленыя тарыфы. Расходы звыш нормы пакрыюць з бюджэту.
Жыроўкі з разлікамі па новых тарыфах беларусы атрымаюць да 25 сакавіка, аплаціць камунальныя паслугі без штрафаў можна будзе да 5 красавіка.