Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2016 годзе ў Беларусі
24.02.2016
Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Першым абітурыенты будуць здаваць беларускую мову - 13 чэрвеня. Апошняй - 27 - у раскладзе стаіць геаграфія. Рэзервовы дзень - 5 ліпеня. Усе тэсты будуць пачынацца ў 11.00. Пунктам правядзення ЦТ у рэзервовы дзень вызначаны Белдзяржуніверсітэт. Да 4 чэрвеня ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў павінна паступіць база даных абітурыентаў і заявак на экзаменацыйныя матэрыялы.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.