Універсальны разумны лічыльнік распрацавалі беларускія навукоўцы. Прыбор здольны збіраць паказанні электраэнергіі, газу, цяпла і вады і аўтаматычна адпраўляць звесткі камунальным службам. Эксперымент удала прайшоў у Віцебску і неўзабаве можа з"явіцца ў кватэры кожнага беларуса. Поўнасцю ўкараніць такую сістэму з інтэлектам плануюць у Беларусі за 20 гадоў.