Усе ўстановы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года датэрмінова. На рамонтныя працы - пераабсталяванне харчблокаў, замену даху і абнаўленне фасадаў, уладкаванне тэрыторый - было накіравана больш як 24 мільёны недэмінаваных рублёў. Таксама ў сталіцы працягваецца будаўніцтва навучальных устаноў у новых мікрараёнах. У 2017 годзе запланавана ўзвядзенне дзвюх школ і чатырох дзіцячых садкоў. Дзве дашкольныя ўстановы будуць адчыненыя ў найбліжэйшы час у мікрараёне Каменная Горка. Апроч бюджэтных, на будаўніцтва аб"ектаў адукацыі прыцягваюцца сродкі фундатараў.