07.10.2015
Беларусь і Пакістан рыхтуюць сумесныя праекты ў галіне хіміі, біялогіі і інфармацыйных тэхналогій. Гэта заявілі на першым беларуска-пакістанскім навуковым семінары. Гэтымі днямі ў Мінску больш за 20 навукоўцаў з ісламскай рэспублікі разам з калегамі з Беларусі абмяркоўваюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, а таксама магчымасць сумесных навуковых распрацовак. Фінансаваць праекты гатовыя Фонд фундаментальных даследаванняў Беларусі і Фонд навуковых даследаванняў Пакістана.Візіт пакістанскай дэлегацыі прадоўжыцца да 10 кастрычніка. Навукоўцы маюць намер наведаць шэраг інстытутаў Акадэміі навук Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх