22.10.2015
Удзельнікі Першага рэспубліканскага форуму спецыялістаў у сферы работы з моладдзю наведаюць сёння некалькі буйных прадпрыемстваў сталіцы. Больш за сотню спецыялістаў з усіх рэгіёнаў абмяркуюць асаблівасці камунікацыі з маладым пакаленнем. Удзельнікі форуму пакажуць калегам адукацыйныя праекты па рабоце з моладдзю. Магчымасць прэзентаваць свае ідэі атрымалі аўтары самых яркіх і значных методык. Эксперты форуму падчас завочнага этапу выбралі лепшыя праекты з 250 заявак. Завершыцца праграма адкрытым дыялогам удзельнікаў форуму са спецыялістамі ў галіне дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
Падзяліцца:

Вверх