14.03.2016
У праваслаўных хрысціян пачаўся Вялікі пост. Гэта час умацавання духу і ўнутранага абнаўлення. Сем тыдняў стараннай малітвы папярэднічаюць святу Вялікадня, які сёлета прыпадае на 1 мая. Пост нагадвае аб 40 днях, якія Ісус правёў у пустыні. На працягу ўсяго посту царква заклікае вернікаў не ўжываць мяса, малако, яйкі і рыбу. Пры выкананні посту важна памятаць, што гэта не столькі ўстрыманне ад ежы, колькі духоўнае самаўдасканаленне. Першы тыдзень посту - час разважання аб душы і аб Богу, аб тым, што можна палепшыць у сваім жыцці. Пост фізічны - толькі дапаўненне да духоўнага ачышчэння.
Падзяліцца:

Вверх