1 мая праваслаўныя сустракаюць Вялікдзень. Сёння ў праваслаўных пачынаецца Страсная сядміца. Гэта час, калі хрысціяне ўзмоцнена моляцца, успамінаюць апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля, яго пакутлівую смерць і пахаванне. Як знак смутку на гэтым тыдні святары ў чорным адзенні. Сёння, у панядзелак, для вернікаў узмацняецца пост. Гэты дзень у праваслаўным календары лічыцца Вялікім. Завершыцца Страсная сядміца 1 мая Уваскрэсеннем або Светлым Вялікаднем.