Мільёны праваслаўных па ўсім свеце сёння адзначаюць Куццю. У гэты дзень заканчваецца 40-дзённы пост. Вернікі ўстрымліваюцца ад прыёму ежы да з"яўлення на небе першай зоркі ў памяць аб зорцы Віфлеемскай, якая абвясціла аб нараджэнні Хрыста. Сёння ў праваслаўных храмах па ўсёй краіне пройдуць святочныя набажэнствы. Апоўначы вернікі прыйдуць на першую літургію. Святочнае набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора глядзіце сёння ў вячэрнім эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".