Дэпутаты плануюць абмеркаваць ратыфікацыю некалькіх міжнародных дакументаў. Палата прадстаўнікоў сёння разгледзіць у першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове археалагічных артэфактаў. У другім чытанні дэпутаты абмяркуюць дадаткі і змены ў закон па барацьбе з тэрарызмам. Карэкціроўкі чакаюць Падатковы кодэкс, закон "Аб лекавых сродках" і іншыя - усяго 19 законапраектаў. Зоймуцца дэпутаты і разглядам некалькіх ратыфікацый. Сярод іх - пагадненне аб вольным гандлі паміж ЕАЭС і В"етнамам.