Беларускі парламент правёў сёння першае пасяджэнне восеньскай сесіі. Усяго дэпутатам трэба разгледзець 26 пытанняў. У цэнтры ўвагі праект бюджэту на наступны год. Галоўны фінансавы дакумент сфарміраваны з прафіцытам на паўтара мільярда рублёў. Грошы пакінутыя для пагашэння знешніх пазык. Такі падыход дазволіць за 5 гадоў пазбавіць эканоміку ад крэдытнай нагрузкі. Сёння дэпутаты прынялі праект бюджэту ў першым чытанні, ратыфікавалі Канвенцыю аб правах інвалідаў, прагаласавалі за далучэнне Беларусі да чатырох пагадненняў у сферы мараплаўства, прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб ветэрынарнай дзейнасці.