Аб гэтым у Маскве паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. У сталіцы Расіі прайшло пасяджэнне, прысвечанае тэме транзітнага патэнцыялу Беларусі. З-за курсавой розніцы тарыфы на міжнародных зносінах растуць. Беларусь імкнецца знізіць сабекошт перавозак не толькі на тэрыторыі адной канкрэтнай краіны, але і на ўсім калідоры. Таксама на сустрэчы ішла размова аб развіцці новых кірункаў перавозак і аб супрацоўніцтве з кампаніямі-грузаўладальнікамі.