20.06.2016
У Мінску выбралі "Міс Беларусь". За ганаровы тытул сёлета змагаліся 26 прэтэндэнтак. У выніку карону з белага золата, россыпу фіянітаў і тапазаў аддалі мінчанцы Паліне Барадачовай. Асаблівасць юбілейнага, дзясятага нацыянальнага конкурсу ў тым, што ён праходзіць у Год культуры. З гэтай прычыны фінал конкурсу наведаў асабіста Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, "Міс Беларусь" будзе вызначаць імідж краіны ў свеце нараўне са спартсменамі і дзеячамі культуры. Нагадаем, разам з тытулам самая прыгожая дзяўчына атрымлівае і права прадстаўляць нашу краіну на конкурсе "Міс Свету", а таксама ўдзельнічаць у культурных, дабрачынных акцыях у Беларусі і за яе межамі.
Падзяліцца:

Вверх