Цёплае надвор"е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя. На тэрыторыю краіны прадоўжыць паступаць цёплае вільготнае паветра з Заходняй Еўропы. У суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература днём будзе ў межах 16-23 градусаў, месцамі па Гомельскай і Брэсцкай абласцях паветра прагрэецца да 25. Аднак Гідраметэацэнтр папярэджвае: пацяпленне будзе нядоўгім, на наступным тыдні зноў пахалдае.