Тэмпературныя рэкорды пабітыя сёння ў шматлікіх раёнах Беларусі. Як перадаюць сіноптыкі, такіх высокіх тэмператур 23 снежня не было за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Паводле звестак на 12 гадзін, у шматлікіх гарадах ужо пабітыя абсалютныя максімумы дня. У Мінску тэмпературны рэкорд перавышаны на 3,2 градуса. Да гэтага максімальная тэмпература складала плюс 6, сёння ўжо зафіксавана 9,2 градуса вышэй за 0. Абсалютны рэкорд снежня быў зафіксаваны 5 снежня 1961 года і склаў 10,3 градуса.