Тарыфы на паслугі ЖКГ стануць меншымі. Пералічэннем жыровак ужо займаецца рабочая група. Новыя лічбы замарозяць да асаблівага распараджэння Прэзідэнта, заявіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Ён таксама паведаміў, што ў дачыненні да некаторых службовых асоб прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ узбуджаныя крымінальныя справы. Праверкі праходзяць у кожнай з абласцей і ў Мінску. Студзеньскія жыроўкі непрыемна здзівілі многіх беларусаў і выклікалі нездаволенасць Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы, нагадаем, запатрабаваў за кароткі тэрмін разабрацца з рэзкім ростам тарыфаў і пакараць вінаватых.
Міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў расказаў, што па ўсіх фактах, дзе выявяць парушэнні, будуць праведзеныя пераразлікі. У ведамстве таксама працуюць над тым, як зрабіць аплату паслуг зразумелай і празрыстай.