Беларусь і Літва рыхтуюцца ўкараніць новыя сістэмы праходжання мытні. Плануецца, што асноўныя мытныя працэдуры будуць праводзіць унутры краіны, а не на мяжы. Гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўнікоў мытных ведамстваў дзвюх краін. Чаканы эфект - знікнуць чэргі з фурамі. Эксперымент у першую чаргу закране перавозчыкаў з незаплямленай рэпутацыяй. Таксама кіраўнікі мытных служб Беларусі і Літвы на прыкладзе пункта пропуску "Прывалка" пазнаёміліся з працай па процідзеянні кантрабандзе і ўкараненнем інфармацыйных тэхналогій. У найбліжэйшы час ведамствы плануюць узмацніць супрацоўніцтва.