Урон ад наступстваў ураганаў у Беларусі ацэньваецца больш чым у 130 мільярдаў недэнамінаваных рублёў! Метэаролагі Беларусі ўжо прызналі іх самымі моцнымі за ўсю гісторыю назіранняў. Аварыйным брыгадам у найбліжэйшы час трэба будзе аднавіць паўсотні дамоў і ліквідаваць ветралом у лясных масівах. Тым часам аб"яўлена штармавое папярэджанне. У большасці раёнаў навальніцы. Месцамі моцныя ліўні і шквалісты вецер. Магчымы град. Па прагнозах сіноптыкаў, спёка затрымаецца да канца тыдня. Паніжэнне тэмпературы абяцаюць ужо на наступным.