Судэксперты Беларусі выпрабуюць кітайскае абсталяванне ў сферы генетычных даследаванняў. Гэта аналізатар ДНК, з дапамогай якога праводзяцца экспертызы па крымінальных і грамадзянскіх справах. Зараз у генетычных лабараторыях Беларусі ёсць аналагічнае дарагое абсталяванне амерыканскай вытворчасці. Калі выпрабаванні кітайскага аналага пройдуць паспяхова, у перспектыве магчымая яго закупка. Для Беларусі неабходна як мінімум пяць такіх прыбораў.
Дасягненні ў сферы бяспекі дэманструюцца гэтымі днямі на міжнароднай спецыялізаванай выставе ў Мінску. У ёй удзельнічаюць больш чым 60 кампаній з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Украіны, а таксама прадстаўніцтвы краін далёкага замежжа.