26.01.2016
Больш за дзве сотні студэнтаў і выкладчыкаў педуніверсітэта імя Максіма Танка рушылі сёння ў "Зорны паход". Традыцыйная акцыя сёлета праходзіць ужо 51 раз. У праграме - сустрэчы з ветэранамі, ускладанне кветак да манументаў і абеліскаў, майстар-класы для школьнікаў і спартыўныя спаборніцтвы. Усяго за тыдзень - да найбліжэйшай пятніцы - удзельнікі "Зорнага паходу" наведаюць Маладзечанскі, Барысаўскі, Браслаўскі, Столінскі і Старадарожскі раёны.
Падзяліцца:

Вверх