Дэлегацыя венгерскага ўрада гэтымі днямі наведвае пляцоўку Беларускай АЭС. Гасцей цікавіць беларускі вопыт будаўніцтва з улікам таго, што ў Венгрыі ўзводзіцца атамная электрастанцыя, гэтак жа, як і ў нашым выпадку - па расійскім праекце. Наш праект мае трайную абарону на выпадак надзвычайнага здарэння. І пры неабходнасці вонкавая абарона рэактара вытрымае падзенне самалёта. Прадугледжаны і іншыя бар"еры для стопрацэнтнай абароны экалогіі. На працягу двух дзён венгры не толькі азнаёмяцца з ходам будаўніцтва, але і агледзяць інфацэнтр, а таксама пагутараць з кіраўніцтвам Астравецкага раёна. Запланавана наведванне інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі ў Мінску і Музея воінскай славы.