18.01.2016
Ва ўладзе магутных снегападаў апынуліся краіны Усходняй Еўропы. У трох раёнах Балгарыі аб"яўлены чырвоны - найвышэйшы - узровень небяспекі. Месцамі ападкі не спыняюцца ўжо больш за суткі. На дарогах намеці. Больш як 450 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці.
Румынію таксама засыпала снегам. З-за непагадзі зачынены чарнаморскія гавані. Разгул стыхіі выклікаў перабоі ў руху цягнікоў. Заблакіраваныя аўтамагістралі. Школы Бухарэста і шэрагу суседніх абласцей адмянілі заняткі.У Беларусі ж на змену снегападам прыйшлі маразы. Мінулай ноччу слупок тэрмометра апускаўся да мінус 16-ці.
Падзяліцца:

Вверх