20.12.2016
94 маладыя навукоўцы атрымаюць у наступным годзе стыпендыі Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У дакуменце адзначаецца: навуковыя дасягненні стыпендыятаў знайшлі практычнае прымяненне ў дзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах. А па шматлікіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.
Падзяліцца:

Вверх