Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на гэты год прызначаныя 82 аспірантам. Гэта прадугледжана распараджэннем Кіраўніка дзяржавы. Сярод стыпендыятаў - аспіранты, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні ў галіне фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх і іншых навук. Гэта таленавітыя маладыя аспіранты. Многія з іх маюць акты аб укараненні атрыманых вынікаў у вытворчасць, лячэбную практыку, адукацыйны працэс, патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі або станоўчыя рашэнні на выдачу патэнта.
Вынікі даследаванняў будуць скарыстаныя на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах сацыяльнай сферы нашай краіны.