07.04.2016
Беларускі этап стартап-тура фонду "Сколкава" праходзіць сёння ў Мінску. Сёлета пляцоўкай стане Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Сярод арганізатараў і партнёраў - фонд "Сколкава", Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях, Раснана і Мінскі гарадскі тэхнапарк. Да ўдзелу запрошаныя студэнты, выкладчыкі, навукоўцы і прадпрымальнікі з інавацыйнымі праектамі. Сюды можна прыйсці і проста ў якасці слухача - для гэтага дастаткова было прайсці рэгістрацыю на сайце. Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат і новыя веды для паспяховай камерцыялізацыі сваіх бізнес-ідэй. Адна каманда ў якасці адукацыйнай праграмы адправіцца на тыдзень у адзін з нанацэнтраў Расійскай карпарацыі нанатэхналогій.
Падзяліцца:

Вверх