21.01.2016
Спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў адзначае юбілей. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэатаў і стыпендыятаў з 20-годдзем стварэння фонду. За гэты час прэміі, стыпендыі і матэрыяльную дапамогу атрымалі больш як 33 тысячы чалавек і каля сотні творчых аб"яднанняў. Сярод іх - адораныя школьнікі і студэнты, а таксама педагогі і навуковыя працаўнікі, якія ўнеслі свой уклад у развіццё юных здольнасцяў. Сёння, як і ў 1996 годзе, галоўная задача спецфонда - адкрываць новыя імёны і заставацца асноўнай пляцоўкай для развіцця маладых талентаў.
Падзяліцца:

Вверх