07.06.2016
На падтрымку таленавітай моладзі са спецфонду Прэзідэнта вылучана шэсць мільярдаў рублёў. Загад Кіраўнік дзяржавы падпісаў учора. Акрамя гэтага, фінансавую падтрымку накіруюць 130 прэтэндэнтам. Гэта пераможцы міжнародных спаборніцтваў, навучэнцы і студэнты, а таксама калектывы мастацкай творчасці. Таксама з фонду вылучана тры гранты. У прыватнасці, на арганізацыю канцэртаў для дзяцей-інвалідаў, сірот і моладзі з неўладкаваных сем"яў грошы атрымае Акадэмія музыкі.
Падзяліцца:

Вверх