22.02.2016
Арганізатары прапануюць зрабіць такія вучэнні традыцыйнымі.
Ратавальнікі і дайверы адпрацавалі сумесныя дзеянні па пошуку і выратаванні тапельцаў. У вучэннях на адным з гомельскіх азёр прынялі ўдзел 25 супрацоўнікаў МНС і 4 аматары падводнага плавання. Па словах прадстаўнікоў абодвух бакоў, абмен вопытам і навыкамі дапамагае ўдасканальваць прафесійныя магчымасці і аказваць рэальную дапамогу тым, хто трапіў у цяжкую сітуацыю. Арганізатары прапануюць зрабіць такія вучэнні традыцыйнымі.
Падзяліцца:

Вверх