Ратавальнікі Брэсцкай вобласці атрымалі новую спецтэхніку. У прыватнасці, разлікі 7 раённых аддзяленняў МНС папоўнілі МАЗы айчыннай вытворчасці. Машыны змяшчаюць да 10 тон вады і 500 літраў пенаўтваральніка, гэта дазваляе ліквідаваць НЗ на значных плошчах. Ключы ад новенькіх МАЗаў уручыў калегам Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Паводле яго слоў, падраздзяленні ведамства будуць і далей пераходзіць на айчынныя машыны. Таксама сёння з рук міністра 22 лепшыя пажарныя-ратавальнікі рэгіёна атрымалі ўзнагароды.