06.04.2016
Ратавальнікі задзейнічалі беспілотнік для выяўлення пажараў у экасістэмах Мінскай вобласці. Толькі за мінулыя суткі пажарныя больш як 70 разоў выязджалі тушыць траву. Цёплае надвор"е спрыяе хуткаму распаўсюджванню агню. Гэта можа абярнуцца ляснымі або тарфянымі пажарамі, знішчэннем дамоў і гібеллю людзей. Выкарыстанне беспілотніка дазволіць не толькі хутка ліквідаваць узгаранне, але і вызначыць яго вінаватых. Большасць травяных пажараў адбываецца па віне чалавека.
У МНС нагадваюць, што невялікі пажар травы можна паспрабаваць патушыць самастойна. Але калі агонь распаўсюдзіўся на вялікую плошчу, неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта па тэлефоне 101 або 112.
Падзяліцца:

Вверх