25.01.2016
Сумесны інавацыйны інжынерна-адукацыйны цэнтр адкрыўся ў Мінску. Ён працуе на базе ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Дзякуючы воблачнаму рашэнню, супрацоўнікі і студэнты ВНУ лёгка і бяспечна могуць атрымліваць і апрацоўваць інфармацыю ў любым месцы, праводзіць высокатэхналагічныя распрацоўкі і выконваць значныя для IT-сферы Беларусі праекты.
Распрацоўшчык ПЗ - адна з найбуйнейшых тэлекамунікацыйных кітайскіх кампаній. "Аблокі" сёння выкарыстоўваюць каля 250 тысяч карыстальнікаў па ўсім свеце. Больш за тое, кітайская кампанія - зараз лідар і ў распрацоўцы 5G. Падрыхтоўка да ўкаранення стандарту пятага пакалення пачнецца ў Беларусі ўжо праз некалькі гадоў, а пакуль галоўная задача - развіццё па ўсёй краіне 4G.
Падзяліцца:

Вверх