Беларусь і Аргенціна заключылі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян абедзвюх краін. Дакумент падпісаны ў Мінску па выніках двухбаковых кансультацый паміж МЗС. Знешнепалітычныя ведамствы абмеркавалі сумесныя крокі па развіцці двухбаковых адносін. Асноўная ўвага - узаемадзеянню ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама супрацоўніцтву ў міжнародных арганізацыях. Нагадаем, беларусы могуць наведваць без візы тры краіны Паўднёвай Амерыкі - Венесуэлу, Перу і Эквадор. Пагадненне з Бразіліяй ужо заключана, аднак пакуль не ўступіла ў сілу.