Беларусь і Расія абмяркуюць распрацоўку сумеснай імпартазамяшчальнай праграмы.
Беларусь і Расія рыхтуюцца да правядзення трэцяга форуму рэгіёнаў. Ён пройдзе ў Мінску і Магілёве 8-9 чэрвеня. Галоўнай тэмай выбрана сацыяльная палітыка ў Саюзнай дзяржаве. Запланаваныя круглыя сталы і секцыі, дзе будзе абмяркоўвацца ўзаемадзеянне дзвюх краін у галіне навукі і адукацыі, моладзевай палітыкі, культуры, СМІ. Будуць закранутыя і некаторыя эканамічныя пытанні, у прыватнасці, распрацоўка сумеснай імпартазамяшчальнай праграмы Беларусі і Расіі, а таксама гарманізацыя заканадаўства дзвюх краін. Нагадаем, папярэдні форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Сочы ў верасні мінулага года. Ён быў прысвечаны прамысловай палітыцы дзвюх краін.