16.03.2016
У САХРа з"явіўся ўласны баявы сцяг. На базе спецыяльнага атрада хуткага рэагавання сфарміраваная новая вайсковая часць - 3032. Па сутнасці, яна і стала новым домам для спецназа ўнутраных войскаў. Такім чынам, САХР атрымаў новы статус і здабыў дадатковыя паўнамоцтвы. Цырымонія па ўручэнні сцяга прайшла сёння ў Зале Перамогі музея Вялікай Айчыннай вайны. Чакаў байцоў унутраных войскаў сёння і яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. На вуліцы Маякоўскага быў здадзены 19-павярховы жылы дом, у які найбліжэйшым часам уселяцца 132 сям"і вайскоўцаў.
Падзяліцца:

Вверх