03.08.2016
Беларуская чыгунка адкрыла міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа па лініі Мінск - Гомель - Мінск. Зараз час паездкі паміж двума абласнымі цэнтрамі скараціўся да трох гадзін. Усяго ў гарадскіх і рэгіянальных зносінах па Беларусі курсіруе ўжо 16 сучасных электрацягнікоў. Таксама для зручнасці пасажыраў Беларуская чыгунка ўвяла новую паслугу - афармленне праязных дакументаў у міжнародных зносінах праз Інтэрнэт. Купіць білет анлайн ужо можна ў такія краіны, як Польшча, Германія, Балгарыя, Францыя, Чэхія, Венгрыя.
Падзяліцца:

Вверх