29.07.2016
У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза з наступнага года ўвядуць сістэму электронных пашпартоў для аўтамабіляў. Кожнаму транспартнаму сродку будзе прысвоены ID-нумар. З яго дапамогай уладальнік зможа даведацца ўсю гісторыю машыны. Гэта дазволіць знізіць колькасць аўтакрадзяжоў. Пакуль сістэма праходзіць тэсціраванне. Тым жа, хто зараз жадае абараніцца ад зламыснікаў, прапаноўваюць нанесці на кузаў свайго аўто спецыяльную маркіроўку. Дзякуючы ёй супрацоўнікам спецслужбаў прасцей адшукаць украдзены аўтамабіль.
Падзяліцца:

Вверх