Сістэма страхавання ад беспрацоўя з"явіцца ў Беларусі ў наступным годзе. Яе распрацуе міжведамасная рабочая група, куды ўвойдуць прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, Федэрацыі прафсаюзаў, а таксама самі наймальнікі. Сістэма прадугледжвае два аспекты страхавання. Так, юрасобы могуць засцерагчы сябе на выпадак банкруцтва, а працаўнікі - застрахавацца ад беспрацоўя. Сумы плацяжоў пакуль не вядомыя, аднак плануецца, што яны зоймуць менш зв 1% ад штомесячнай заработнай платы. Такая сістэма страхавання сябе добра зарэкамендавала ў Бельгіі, Нарвегіі, а таксама ў краінах Азіі.