07.12.2015
У Беларусі бушуе моцны вецер. У Слонімскім раёне без электрычнасці засталіся 13 населеных пунктаў. Абясточана была і частка Кобрына. А ў Мінску абрыў правадоў прывёў да тралейбуснага калапсу. Зараз энергазабеспячэнне ў асноўным адноўлена. Аднак сіноптыкі папярэджваюць: на працягу дня па краіне парывы ветру могуць дасягаць 23 метраў за секунду. Заўтра сітуацыя павінна нармалізавацца. Парывісты вецер чакаецца толькі па ўсходзе краіны.
Падзяліцца:

Вверх