04.01.2016
Моцны мароз у Беларусі стаў прычынай надзвычайных здарэнняў на дарогах. Нягледзячы на тое, што вадзіцелям раілі ў такое халоднае надвор"е пакінуць машыны дома, многія рызыкнулі і захраснулі ў дарозе. За святочныя выхадныя супрацоўнікі ДАІ дапамаглі дзясяткам такіх аўтамабілістаў. У пешаходаў іншая бяда - абмаражэнні. Толькі ў Мінску з пачатку года зарэгістравана 40 галалёдных і халадовых траўм.
Маразы прагназуюць у Беларусі да 7 студзеня. Да канца тыдня пацяплее. Пасля чаго зноў чакаецца моцнае пахаладанне.
Падзяліцца:

Вверх