26.04.2016
Наступствы чарнобыльскай трагедыі адбіліся на экалогіі ўсёй Еўропы, аднак самы моцны ўдар прыняла на сябе Беларусь. Ліквідацыя наступстваў катастрофы і дапамога пацярпелым рэгіёнам сталі асноўнымі тэмамі сустрэчы ў ганаровым консульстве Аўстрыі. Госці - паўсотні школьнікаў, навукоўцы і выкладчыкі горада Матзе. Напярэдадні дэлегацыя прыехала ў Беларусь з высакароднай місіяй - перадаць сабраныя сродкі, а таксама медыкаменты і іншую дапамогу. Паводле слоў гасцей, гэта знак салідарнасці з беларускім народам у барацьбе з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Падзяліцца:

Вверх