Сёння ў Мінску пачнуць функцыянаваць фантаны. Урачыстая цырымонія, прысвечаная адкрыццю сезона, адбудзецца ў 18:00 каля Опернага тэатра. Сёлета вырашана не ўключаць фантан каля будынкаў Нацыянальнай школы прыгажосці - побач з ім будуюць метро. А вось найстарэйшы фантан Мінска "Хлопчык з лебедзем" у Аляксандраўскім скверы, сустрэне сезон абноўленым. У працэсе рэканструкцыі замянілі абсталяванне, якое адказвае за цыркуляцыю вады, прывялі ў парадак скульптурную кампазіцыю і чару, на бартах фантана ўсталявалі скульптуры жаб.