12.02.2016
У свеце навукі адбылося сенсацыйнае адкрыццё. Упершыню ў гісторыі чалавецтва навукоўцам удалося зафіксаваць гравітацыйныя хвалі, існаванне якіх прадказаў сам Альберт Эйнштэйн яшчэ 100 гадоў таму. Аўтар тэорыі адноснасці апісваў іх як скрыўленне прасторы - часу. Гравітацыйныя хвалі могуць дазволіць навукоўцам "бачыць", што адбываецца ў аддаленых участках Сусвету. Іх адкрыццё стане галоўным прэтэндэнтам на атрыманне Нобелеўскай прэміі па фізіцы гэтага года.
Падзяліцца:

Вверх