У Беларусі сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пакуль у выбаркамы паступіла больш за 400 пакетаў дакументаў. Іх праверка прадоўжыцца да 11 жніўня. Найбольш актыўнае вылучэнне назіраецца ў Мінску. За дэпутацкі партфель змагаюцца 80 чалавек. Тым часам у краіну працягваюць прыбываць міжнародныя назіральнікі. У Мінск прыбываюць удзельнікі місіі БДІПЧ АБСЕ. Іх узначальвае прадстаўнік Італіі Каэтана дэ Зулуета Аўтрам. Плануецца, што ўжо заўтра яна сустрэнецца з Лідзіяй Ярмошынай. Усяго ЦВК Беларусі акрэдытаваў каля 200 назіральнікаў ад розных арганізацый.