Ахвочыя могуць здаць кроў у любой са станцый пералівання Беларусі.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. Толькі ў нашай краіне налічваецца каля 90 тысяч донараў. Аб"ёмы запасаў крыві і плазмы адпавядаюць рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пакуль донарства ў Беларусі заахвочваецца матэрыяльна, але ўжо да 2020 года ў планах зрабіць добраахвотную здачу крыві абсалютна бязвыплатнай. Як тлумачаць спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, такая мера стымулюе донараў падаваць медыкам поўную інфармацыю аб сваім здароўі. Сёння ў любой са станцый пералівання Беларусі можна здаць кроў. Па выніках аналагічнай акцыі мінулага года, было здадзена рэкордныя 220 тон. Гэта вышэй за сярэднееўрапейскія паказчыкі.