Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гепатытам. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод гэтая хвароба забірае жыцці паўтара мільёна чалавек - ад яе пакутуе кожны трэці жыхар планеты. Беларусь знаходзіцца сярод краін з нізкім узроўнем захворвання. На гепатыт хварэе менш за 1 працэнт насельніцтва. Тым не менш, урачы працягваюць барацьбу з небяспечнай хваробай. У найбліжэйшы час на айчынным рынку з"явяцца новыя прэпараты супраць гепатыту. У краіне асвойваюць выпуск лекаў, якія не саступаюць па якасці імпартным аналагам. Гэтаму спрыяе мадэрнізацыя фармгаліны. Так, з асваеннем новых магутнасцяў прадукцыйнасць Барысаўскага завода медпрэпаратаў, вядучага прадпрыемства па вырабе лекаў, павялічыцца на 1 мільярд таблетак і 70 мільёнаў капсул за год.