Сёння ў школах Беларусі праходзяць урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года. Першы званок празвініць для 110-ці тысяч дзяўчынак і хлопчыкаў, якія сёлета ўпершыню сядуць за школьную парту. Па традыцыі кожны атрымае падарунак ад Прэзідэнта - кнігу "Беларусь - наша Радзіма". Усяго ж у школы і гімназіі прыйдзе амаль мільён вучняў, што на 13 тысяч больш, чым летась. Акрамя таго, сёння першыя ўрокі дадуць маладыя педагогі - сёлета ў навучальныя ўстановы прыйшлі працаваць 5 тысяч маладых спецыялістаў.Што да фінансавага боку адукацыйнага працэсу, то на гэтую сферу расходы дзяржавы сёлета складуць амаль 5 млрд недэнамінаваных рублёў. Гэты паказчык у ВУП рэспублікі дасягае 5% - адзін з самых вялікіх сярод краін СНД. Напярэдадні новага навучальнага года ў краіне праходзілі дабрачынныя акцыі ў падтрымку сем"яў, якія жывуць у нястачы, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі, а таксама дзяцей-сірот.