Сёння ў Мінску адкрываецца IX з'езд анколагаў краін СНД і Еўразіі
15.06.2016
У Мінску праходзіць з"езд анколагаў краін СНД і Еўразіі. Асноўныя тэмы - ранняя дыягностыка і эфектыўнае лячэнне рака. Гэтыя пытанні асабліва актуальныя на фоне росту ў Беларусі анкалагічных захворванняў. Штогод лічба пацыентаў са злаякаснымі пухлінамі большае на тысячу дзвесце чалавек. Таму адна з мэт з"езду - новыя методыкі выяўлення і лячэння анкалагічных захворванняў на ранніх стадыях. Прывітанне ўдзельнікам з"езду накіраваў Прэзідэнт.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.