Прафесіяналізм. Адвага. Гонар - дэвіз людзей, якія штодня ратуюць жыцці. Сёння супрацоўнікі МНС Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. З Днём ратавальніка работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. За 17 гадоў ім удалося выратаваць каля 100 тысяч чалавек і ліквідаваць больш за 180 тысяч надзвычайных сітуацый. Прычым працуе МНС усюды - на зямлі, у небе і ў вадзе.Беларускія ратавальнікі аказваюць дапамогу ў розных кутках планеты. Супрацоўнікі атрада спецыяльнага прызначэння акрэдытаваныя для ўдзелу ў міжнародных гуманітарных аперацыях. Падраздзяленняў такога статусу ўсяго 30 у свеце.