Сёння ў праваслаўных Калядная Куцця. Гэта дзень, калі сканчаюцца Каляды і пачынаецца падрыхтоўка да аднаго з 12 вялікіх святаў - Вадохрышча. Ужо вечарам у храмах пачнецца першае вялікае асвячэнне вады. Яна лічыцца лепшым лякарствам ад усіх хвароб. Затым свяшчэннікі і вернікі адправяцца на вадаёмы і з малітвай трохразова акунуцца ў палонку. Зрабіць гэта можна будзе каля ўсіх выратавальных станцый.