Праваслаўныя сёння адзначаюць Ушэсце. Паводле Евангелля, на 40 дзень пасля Вялікадня Хрыстос знайшоў свой прыстанак на небе ў целе, завяршыўшы місію на зямлі. Ён з"явіўся сваім вучням у выглядзе Святога Духу - апосталы, якія бачылі Ушэсце Настаўніка на неба, перадалі людзям адну з галоўных ісцін хрысціянства: жыццё душы вечнае і яе чакае сустрэча з Госпадам.Напярэдадні ў праваслаўных храмах быў здзейснены чын аддання светлага Хрыстова Уваскрэсення. З раніцы ва ўсіх цэрквах - урачыстыя літургіі. У гэты дзень прынята памінаць памерлых продкаў.